Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Беларусь не навязваецца ў якасьці пасярэдніка


Уладзімер Макей

Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі пракамэнтаваў інфармацыю пра тое, што афіцыйны Менск можа выступіць пасярэднікам паміж Кіевам і Масквою.

«Мы ніколі нікому не навязваліся ў якасьці пасярэднікаў», — заявіў журналістам міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 15 красавіка, адказваючы на пытаньне, ці вядуцца нейкія перамовы аб магчымым удзеле Беларусі ва ўрэгуляваньні канфлікту паміж Украінай і Расеяй.

«Наадварот, беларускаму боку прапаноўвалі рознага роду паслугі ў якасьці пасрэднікаў, — сказаў Макей. — Мы ня маем патрэбы ні як унутры краіны ў пасрэдніках, так і сябе не навязваем».

Макей адзначыў:

«Менск зьяўляецца штаб-кватэрай СНД, таму мы гатовыя даць пляцоўку для перамоваў».
XS
SM
MD
LG