Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славянску дзейнічаюць захопнікі з Крыму і Расеі, — мэр


Самаабвешчаны «мэр» Славянску Вячаслаў Панамароў

Самаабвешчаны «мэр» Славянску Вячаслаў Панамароў

Мэр гораду Славянску Нэля Штэпа заявіла, што ў горадзе дзейнічаюць захопнікі, якія прыбылі з Крыму і з Расейскай Фэдэрацыі.

«Той, хто сёньня абвясьціў сябе мэрам, я ня ведаю, хто гэта, што гэта. Яны і праўда сёньня захапілі выканкам. Насамрэч там сёньня „зялёныя чалавечкі“, яны не хаваюць, што яны з Крыму, з Расеі», — адзначыла Штэпа ў эфіры тэлеканалу 112.ua.

Яна заявіла, што захопнікі павінны неадкладна пакінуць будынак гарсавету.

Раней Штэпа зьвярнулася да жыхароў гораду з просьбай не выходзіць на вуліцу і паведаміла, што ў горадзе пачаліся марадэрствы.

Яна таксама сказала, што ў Славянску ўсяго паўпрацэнта людзей, якія выступаюць за фэдэралізацыю.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG