Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада Бясьпекі ААН сёньня зноў будзе засядаць па Ўкраіне


На пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН украінскае пытаньне стане сёньня асноўным.

Удзельнікі пасяджэньня заслухаюць даклад пра сытуацыю з правамі чалавека ва Ўкраіне.

Перад гэтым пасяджэньнем прадстаўнікі Арганізацыі аб’яднаных нацый наведалі ўкраінскія гарады і плянуюць падвесьці вынікі паездак.

Даклад пра сытуацыю з правамі чалавека, як чакаецца, на пасяджэньні Рады бясьпекі прадставіць аўтар дакумэнта, памочнік генэральнага сакратара па правах чалавека Іван Шымановіч, які перад гэтым наведаў Кіеў, Львоў, Харкаў, Севастопаль і Сімфэропаль.

Шымановіч раней заяўляў, што не сутыкаўся з фактамі парушэньня правоў расейскамоўнага насельніцтва ў Крыме, а вынікі рэфэрэндуму пра далучэньне паўвострава да Расеі называў сфальсыфікаванымі.

Апошняе экстранае пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН два дні таму адносна сытуацыі ў Украіне прайшло пад ляйтматывам асуджэньня дзеяньняў Расеі, якую абвінавацілі ў тэрытарыяльных прэтэнзіях да Ўкраіны і вайсковым умяшальніцтве. Расея гэтыя абвінавачваньні абвяргае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG