Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ ухваліў фінансавы пакет дапамогі Ўкраіне


Эўрапейская рада з удзелам міністраў замежных спраў краін ухваліла пакет фінансавай дапамогі Ўкраіне ў памеры аднаго мільярда эўра.

Пра гэтае рашэньне паведаміў эўрапейскі камісар па пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі суседзтва Штэфан Фюле на сваёй старонцы ў Twitter.
Акрамя таго, Рада ЭЗ на ўзроўні міністраў замежных спраў зацьвердзіла захады для адмены імпартных пошлін на ўкраінскія тавары, ад чаго Ўкраіна дадаткова атрымае амаль 500 мільёнаў эўра ў год.

У сакавіку Эўрапейская камісія прапанавала адмяніць пошліны на ўкраінскія тавары, якія экспартуюцца ў краіны Эўрапейскага зьвязу, да 1 лістапада 2014 года.
XS
SM
MD
LG