Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка міліцыянтаў у Горлаўцы перайшла пад камандаваньне расейскага падпалкоўніка


Частку міліцыі ў горадзе Горлаўка Данецкай вобласьці перайшла пад камандаваньне падпалкоўніка арміі Расеі, паведамляе УНІАН.

Сёньня ў Горлаўцы сэпаратысты захапілі будынак Горлаўскай управы міліцыі.

«У 12.50 часткі асабовага складу аддзяленьня ва ўнутраным двары нехта ў камуфляжы, які прадставіўся падпалкоўнікам расейскага войска з Сімфэропаля і прад’явіў расейскі пашпарт , „прадставіў“ новага начальніка — чалавека ў цывільным Шульжэнка Аляксандра Фёдаравіча», — паведаміў дэпутат Адэскага аблсавета Аляксей Ганчарэнка.

У той жа час, з разгромленага будынку вывелі дзейнага начальніка. Зброю афіцэр сэпаратыстам ня здаў, яго пасадзілі ў машыну.

Паводле слоў Ганчарэнкі, Горлаўка была адным з нешматлікіх гарадоў Данецкай вобласьці, дзе міліцыя на чале з палкоўнікам Андрэем Крышчанкам аказвала супраціў сэпаратыстам. Аднак за двое сутак ніхто да іх не прыйшоў на дапамогу і адзьдзяленьне міліцыі было захоплена.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG