Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захопнікі дзяржаўных будынкаў у Данецкай і Луганскай абласьцях не прымаюць умовы ультыматуму ўладаў з Кіева.

Пра гэта Інтэрфаксу сябар каардынацыйнай рады Луганскай вобласьці Аляксей Чмуленка.

Ён адзначыў, што «ніхто здавацца не зьбіраецца, бацюшка нас спавядаў, адступаць няма куды».

Паводле Чмуленкі, абстаноўка ў Данбасе пакуль застаецца адносна спакойнай, сілы мясцовай самаабароны кантралююць сытуацыю.

«Рэсурсаў у нас хапае, боепрыпасаў дастаткова, вада, ежа — з гэтым праблем няма. Адзінае, вядома, адчуваецца псыхалягічны ціск, але ніхто не здаецца. Больш за тое, мы фармуем так званы „зялёны калідор“ з блёкпастоў паміж Данецкай і Луганскай абласьцямі, каб нашы сілы і назіральнікі маглі бесперашкодна перамяшчацца паміж рэгіёнамі» , — сказаў ён.

Таксама сілы сэпаратыстаў сфармавалі мабільныя групы, якія могуць апэратыўна перамяшчацца паміж населенымі пунктамі у выпадку ўскладненьня становішча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG