Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна затрымала расейскіх дывэрсантаў і шпіёнаў ў Данецкай вобласьці


Украінская ўлада абясшкодзіць асоб, якія трапілі на тэрыторыю Ўкраіны звонку для дэстабілізацыі сытуацыі і ўзмацненьня грамадзянскага супрацьстаяньня на Ўсходзе Украіны.

Пра гэта па выніках нядзельнага пасяджэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны заявіў сакратар РНБА Андрэй Парубі.

Паводле яго слоў, у выніку дзеяньняў ўкраінскіх спэцслужбаў ёсьць затрыманыя афіцэры Фэдэральнай службы бясьпекі і Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Ўзброеных сіл Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG