Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дывэрсанты і сэпаратысты дэстабілізуць усход Украіны

Кіеў абвінаваціў Маскву ў дывэрсіях і спробах дэстабілізацыі Ўсходняй Украіны. Сьвет заклікае Расею спыніцца.

09:37 14.4.2014

Расея займаецца тэрарызмам, а не змагаецца зь ім —прадстаўнік Украіны ў ААН

09:38 14.4.2014

Славаччына пачне рэвэрсныя пастаўкі газу ва Ўкраіну

09:39 14.4.2014

Сытуацыя ў Данецкай вобласьці па-ранейшаму трывожная

У Славянску адмянілі заняткі ў школах і дзіцячых садках. У Краматорску не будзе працаваць толькі адна школа.
09:54 14.4.2014

Украіна затрымала расейскіх дывэрсантаў і шпіёнаў ў Данецкай вобласьці

10:08 14.4.2014

У Славянску ахвярамі тэрарыстаў сталі чатыры чалавекі

Людзі баяцца выходзіць на вуліцы.

У горадзе Славянску Данецкай ад рук баявікоў загінулі чатыры чалавекі. Двух афіцэраў СБУ застрэлілі на блёк-пасту на пад’езьдзе да горада і машыну з цывільнымі расстралялі проста пасярод вуліцы. У горадзе на сёньня зачынілі школы і дзіцячыя сады. Сытуацыя ў горадзе напружаная. Жыхары лішні раз не выходзяць на вуліцы, паведамляе тэлеканал «1+1».
10:13 14.4.2014

Луцэнка: вярхушка міліцыі на ўсходзе кантралюецца сям’ёй Януковіча

10:22 14.4.2014

Узброеныя людзі «цынічна » забралі ў Данбаса мір і парадак, — Тарута

Сяргей Тарута
Сяргей Тарута
10:53 14.4.2014
Мітынгоўцы ў Данецку п’яныя, сьпяць у пад’ездах

Мітынгоўцы ў Данецку п’яныя, сьпяць у пад’ездах і спраўляюць патрэбу ў дварах, — напісаў мясцовы блогер.

Мясцовыя жыхары абураюцца паводзінамі ўдзельнікаў прарасейскіх мітынгаў у Данецку. На сваёй старонцы ў Facebook пра гэта напісала Кацярына Бялова.

«Чаму ў навінах не гавораць, што мітынгоўцы ў Данецку пастаянна п’яныя? Што спраўляць патрэбу яны ходзяць у суседнія двары (у тым ліку ў мой)? Што сьпяць у пад’ездах (сёньня раніцай выклікала міліцыю, каб «абаронцаў» зь бітамі з майго пад’езда забралі)? Што кідаюць пустыя шкляныя бутэлькі ў дварах? Што з двароў забралі сьмецьцевыя бакі на «барыкады»? Што бліжэйшыя маленькія крамы зачыненыя цяпер?",— напісала Кацярына.
11:09 14.4.2014

ЗША выкрылі дзесяць мітаў расейскай прапаганды

11:10 14.4.2014

Народная грамада патрабуе выключыць «Справядлівую Расею» з Сацінтэрну

11:38 14.4.2014

Захопнікі ў Данбасе адхіляюць ультыматум Кіева

11:45 14.4.2014

Ва Ўкраіне патлумачылі, чаму ня ўводзяць надзвычайнага становішча

11:46 14.4.2014

25 траўня можа адбыцца рэфэрэндум па пытаньні ўнітарнасьці Ўкраіны

11:50 14.4.2014

У Горлаўцы зноў пачаўся штурм УУС, ужываюць дымавыя шашкі і шумавыя гранаты

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV.

Сэпаратысты кідаюць камяні ў вокны, міліцыя забарыкадавалася і трымае абарону.
12:23 14.4.2014
Сэпаратысты захапілі будынак Горлаўскай управы міліцыі.
Сур’ёзнага супраціву з боку міліцыянтаў не было.
12:38 14.4.2014
Заўтра ЗША аб’явяць новыя санкцыі супраць Расеі — Daily Beast

Спадзеючыся спыніць ўварваньне расейскіх войскаў паводле крымскага сцэнару ў шэраг гарадоў усходняй Украіны, адміністрацыя Абамы хутка пасоўваецца да ўвядзеньня новых санкцый супраць Расеі.
13:55 14.4.2014
Славянск: сэпаратысты захапілі адміністрацыйныя будынкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:57 0:00
14:33 14.4.2014

У Данецкай вобласьці ўведзены рэжым спэцапэрацыі

14:35 14.4.2014

Частка міліцыянтаў у Горлаўцы перайшла пад камандаваньне расейскага падпалкоўніка

14:36 14.4.2014

Партыя рэгіёнаў праводзіць надзвычайны зьезд у Данецку

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG