Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦРУ заяўляе, што ня мае дачыненьня да сілавой апэрацыі супраць сэпаратыстаў ва Ўкраіне


Джон Брэнан, кіраўнік ЦРУ
Джон Брэнан, кіраўнік ЦРУ
У ЦРУ ЗША абверглі інфармацыю пра ўплыў дырэктара ведамства Джона Брэнана на рашэньне новых украінскіх уладаў правесьці сілавую апэрацыю на ўсходзе краіны.

Пра гэта прадстаўнік ведамства Тод Эбіц заявіў у нядзелю газэце Los Angeles Times, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Выданьне пры гэтым падкрэсьліла, што Эбіц адмовіўся ад камэнтароў адносна самой паездкі Брэнана ва Ўкраіну, пакінуўшы без адказу пытаньне, мела яна месца ці не.

«Сьцьвярджэньні аб тым, што дырэктар Брэнан падштурхнуў украінскія ўлады да правядзеньня тактычнай апэрацыі на тэрыторыі краіны, зьяўляюцца абсалютнай няпраўдай, — указаў Эбіц. — Як і іншыя прадстаўнікі ўладаў ЗША, Брэнан перакананы, што толькі дыпляматычныя мэтады зьяўляюцца адзіна слушным шляхам для ўрэгуляваньня канфлікту паміж Масквой і Кіевам».

Раней прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што рашэньне аб сілавой апэрацыі было прынята кіеўскімі ўладамі пасьля сустрэчаў дырэктара ЦРУ Джона Брэнана з Турчынавым, Авакавым, Налівайчанкам і іншымі прадстаўнікамі новых уладаў Украіны. «Брэнан фактычна санкцыянаваў ужываньне зброі і справакаваў кровапраліцьце ва Ўкраіне», — заявіў Януковіч.

Паводле яго слоў, ЗША наўпрост датычныя да падзеяў ва Ўкраіне, яны «нясуць сваю долю адказнасьці за разьвязваньне грамадзянскай вайны» у гэтай краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG