Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луцэнка прапануе агульнаўкраінскі рэфэрэндум па расейскай мове і пашырэньні правоў рэгіёнаў


Юры Луцэнка

Юры Луцэнка

Улады павінны неадкладна абвясьціць рэфэрэндум па тых пытаньнях, якімі Крэмль спрабуе падзяліць грамадзтва, абурыць украінцаў і «сутыкнуць іх ілбамі».

Аб гэтым заявіў экс-кіраўнік МУС Юры Луцэнка ў эфіры 5 каналу, паведамляе прэс-служба.

«Улада павінна неадкладна абвясьціць рэфэрэндум па тых пытаньнях, па якіх Крэмль спрабуе абурыць украінцаў і сутыкнуць іх ілбамі. Ён павінен дакранацца, па-першае, „моўнага пытаньня“ з пацьвярджэньнем дзяржаўнага статусу ўкраінскай мовы і наданьня дзяржаўнай абароны рускай мове», — лічыць палітык.

Наступнае пытаньне, якое трэба вырашыць падчас рэфэрэндуму, гэта пашырэньне правоў мясцовага самакіраваньня.

«Гэтую задачу дэмакраты браліся вырашыць яшчэ ў 2004 годзе, але тады яе адклалі. Сёньня адназначна трэба даць рэгіёнам паўнамоцтвы і рэсурсы для вырашэнмня праблемаў. Гэта — менавіта тое патрабаваньне, якое ўвесь час гучала на Майдане», — адзначыў Луцэнка.

«Па-трэцяе, рэфэрэндум павінен даць адказ на пытаньне аб накіраваньні інтэграцыі Украіны. Я перакананы, што мы выйграем усе тры пытаньні на агульнарасейскім інтарэсе, уключаючы далучэньне да Эўрапейскага Зьвязу. Затым Крэмль ужо ня зможа далей маніпуляваць сьвядомасьцю людзей», — перакананы палітык.
XS
SM
MD
LG