Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Марыюпалі ў сутычках пацярпелі 20 чалавек


Сутычкі 6 красавіка ў Данецку

Сутычкі 6 красавіка ў Данецку

У Харкаве міліцыя вызваліла ўнутраны двор гарадзкой рады ад прарасейскіх актывістаў. Як перадае агенцтва «УНІАН», некалькі соцень узброеных бітамі, шчытамі і дубінкамі людзей спрабуюць штурмаваць цэнтральны ўваход у будынак. Раней паведамлялася, што ў сутыкненьнях ў Харкаве пацярпелі 10 чалавек.

У горадзе Марыюпалі Данецкай вобласьці ў нядзелю падчас сутыкненьняў паміж прыхільнікамі адзінай Украіны і прарасейскімі мітынгоўцамі сур’ёзныя траўмы атрымалі больш за 20 чалавек.

У Славянску на поўначы Данецкай вобласьці пры правядзеньні антытэрарыстычнай апэрацыі пад кіраўніцтвам СБУ быў забіты супрацоўнік службы бясьпекі, яшчэ дзевяць чалавек атрымалі раненьні. У той жа дзень у Славянску ўзброеныя людзі адкрылі вагонь па аўтамабілі. Паводле неафіцыйных дадзеных, у выніку страляніны загінулі двое. 13 красавіка ў Славянск прыбылі прадстаўнікі АБСЭ для азнаямленьня з сытуацыяй у гэтым горадзе. Будынак выканкаму ў горадзе працягвае заставацца захопленым прарасейскімі дэманстрантамі. У панядзелак у Славянску адмененыя заняткі ў школах, дзіцячых садках і іншых дзіцячых установах.

У горадзе Харцызску ў цэнтральнай частцы Данецкай вобласьці прыхільнікі фэдэралізацыі занялі будынак гарсавету і паднялі сьцяг «Данецкай народнай рэспублікі». Прарасейскія актывісты ўтрымліваюць адміністрацыйныя будынкі яшчэ ў двух гарадах Данецкай вобласьці — у Краматорску і Макееўцы.
XS
SM
MD
LG