Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарыстаў будзем зьнішчаць, — кіраўнік СБУ


Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Мікалайчанка ў інтэрвію тэлеканалу «1+1» распавёў аб плянах антытэрарыстычнай апэрацыі на Ўсходзе Ўкраіны.

«Гэта нашая супольная пагроза — дзеяньні гэтых замежных спэцслужбаў, якія шляхам тэрору намагаюцца пасеяць паніку і хаос і паставіць пад пытаньне жыцьцё нашых людзей»,— заявіў Налівайчанка.


Паводле ягоных слоў, СБУ мае шмат сьведчаньняў, што у эпіцэнтрах сэпаратызму дзейнічаюць расейскія спэцслужбы, расейскія вайскоўцы, і ў СБУ ёсьць сьведчаньні, ёсьць затрыманыя расейскія дывэрсанты.

«Гэта іх вайна, гэта ня наша вайна», — сказаў кіраўнік СБУ.

Паводле Налівайчанкі, поўнамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя з элемэнтам далучэньня ўзброеных сіл у Данецкай вобласьці, там дзе дзейнічаюць расейскія спэцгрупы:

«Будзем іх нэўтралізоўваць і зьнішчаць, калі яны будуць супраціўляцца. Як доўга, судзячы з таго, як гэта арганізавана — неадкладна, зь сёньняшняй ночы і штодня нарошчваць намаганьні антытэрарыстычнай апэрацыі».

Налівайчанка заклікаў мясцовае насельніцтва сысьці з ачагоў супраціву тэрарыстаў.

«Фінал апэрацыі павінен быць як мага хутка»,— заключыў Налівайчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG