Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славянск: 9 чалавек параненыя, 1 загінуў


Паводле дэпартамэнту аховы здароўя Данецкай аблдзяржадміністрацыі, падчас контртэрарыстычнай апэрацыі, якая праводзіцца ў Славянску, пяць чалавек атрымалі агнястрэльныя раненьні. Акрамя таго, на трасе "Растоў — Харкаў" паміж гарадамі Славянск і Арцёмаўск у цяперашні час працягваецца ўзброенае супрацьстаяньне, падчас якога па стане на 12.30 адзін чалавек загінуў, чацьвёра атрымалі раненьні.

Перамяшчэньне брыгад хуткай дапамогі ў Славянску зараз абмежавана, аднак мэдыкі ўсімі даступнымі сродкамі забясьпечваюць аказаньне неадкладнай дапамогі і дастаўку пацярпелых у лячэбна-прафіляктычныя ўстановы.

Інфармацыя пра тое, зь якога боку пацярпелыя, у дэпартамэнту на дадзены момант адсутнічае, паведамляе мясцовы сайт slavgorod.com.ua.
XS
SM
MD
LG