Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі спэцназ сярод захопнікаў у Славянску


Сярод захопнікаў гарадзкога аддзелу міліцыі ў Славянску былі расейскія спэцназаўцы, зазначыў украінскі вайсковы экспэрт.

«Апэратыўныя зьвесткі групы „Інфармацыйны супраціў“. Сярод тых, хто захапіў гарадзьдзел МУС у горадзе Славянску, ідэнтыфікаваныя вайскоўцы спэцназу ГРУ Генштабу Ўзброеных сілаў РФ», — напісаў кіраўнік цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрый Тымчук на сваёй старонцы Facebook.
XS
SM
MD
LG