Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША прыедзе ва Ўкраіну


Джозэф Байдэн наведае Ўкраіну 22 красавіка для сустрэч з прадстаўнікамі ўраду і грамадзянскай супольнасьці.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Белага дома.

Падчас паездкі віцэ-прэзыдэнт ЗША выкажа падтрымку адзінай дэмакратычнай Украіне, якая, як гаворыцца ў паведамленьні, «ажыцьцяўляе свой выбар адносна сваёй будучага шляху».

У час знаходжаньня ў Кіеве Байдэн правядзе кансультацыі з урадам Украіны аб тым, што міжнародная супольнасьць павінна зрабіць для стабілізацыі і ўмацаваньня ўкраінскай эканомікі, а таксама для дапамогі Украіне ў правядзеньні канстытуцыйнай рэформы, у дэцэнтралізацыі, у намаганьнях па барацьбе з карупцыяй і ў правядзеньні свабодных і справядлівых выбараў 25 траўня.

Віцэ-прэзыдэнт абмяркуе ў Кіеве цяперашнія падзеі ва Ўсходняй Украіне, дзе прарасейскія сэпаратысты, магчыма, пры падтрымцы Масквы, працягваюць кампанію па сабатажы для дэстабілізацыі ўкраінскай дзяржавы. Белы дом паведамляе, што віцэ-прэзыдэнт ЗША правядзе кансультацыі аб кроках, якія варта распачаць для ўмацаваньня кароткатэрміновай і доўгатэрміновай энэргетычнай бясьпекі Ўкраіны.

У паведамленьні таксама сказана, што віцэ-прэзыдэнт ЗША сустрэнецца з прадстаўнікамі ўкраінскага народа, каб пачуць іх спадзяваньні і ўмацаваць партнэрства паміж ЗША і Ўкраінай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG