Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі: Расея не датычная да сэпаратыстаў на Ўсходзе Ўкраіны


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Міністaр замежных спраvaў Расіі Сяргей Лаўроў адхіліў абвінавачаньні ўкраінскага боку ва ўскладненні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Пра гэта ён сказаў падчас тэлефоннай размовы з выканаўцам абавязкаў міністра замежных справаў Украіны Андрэем Дзяшчыцам. Пра гэта паведамляецца на сайце МЗС РФ.

«Падчас гутаркі Дзяшчыца спрабаваў ускласьці адказнасьць за ўскладненьне сытуацыі на поўдні і паўднёвым усходзе Ўкраіны на Расею. Ён сьцьвярджаў, што ў гэтых рэгіёнах дзейнічаюць нейкія расейскія агенты і нібыта некалькі зь іх ужо арыштаваныя», - паведамілі ў расейскім МЗС.

«Гэткія прэтэнзіі на адрас Расеі гучаць і з Вашынгтону, але нам так і не было прадстаўлена канкрэтных фактаў», — сказаў Лаўроў.

«Дзяшчыцу было ўказана на непрымальнасьць пагроз, якія пастаянна гучаць з Кіева, распачаць штурм будынкаў, занятых прысутнымі ў Данецку і Луганску», — гаворыцца ў паведамленні расейскага МЗС .

Лаўроў заклікаў украінскі бок дзейнічаць выключна мірным шляхам, праз дыялёг, «з поўным улікам законных патрабаваньняў Поўдню і Паўднёвага Ўсходу Ўкраіны, уключаючы прамое прыцягненьне прадстаўнікоў гэтых рэгіёнаў да працэсу канстытуцыйнай рэформы».

У суботу на ўсходзе Украіны, галоўным чынам у Данецкай вобласці, сэпаратысты прыбеглі да захопу райаддзелаў міліцыі: у Славянску, Краматорску, Чырвоным Лімане. Некаторыя з ваенных экспертаў бачаць у гэтым тактыку расейскай выведкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG