Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даняччане з нацыянальнай сымболікай стварылі «Ланцуг еднасьці»


Донеччани з національною символікою створили «Ланцюг єдності»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:52 0:00
Наўпроставы лінк

Даняччане з нацыянальнай сымболікай стварылі «Ланцуг еднасьці»

У суботу ў цэнтры Данецку каля 300 чалавек стварылі «Ланцуг еднасьці». Людзі далучыліся да усеўкраінскай ініцыятывы — паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Даняччане сабраліся праз сацыяльныя сеткі, большасьць удзельнікаў даведаліся пра акцыю напярэдадні, бо доўгі час арганізатары не вырашаліся рабіць анонс — гарантаваць бясьпеку ў такіх умовах вельмі цяжка.

Каля 300 чалавек сталі ўздоўж цэнтральнай вуліцы, трымаючы сьцягі Ўкраіны і сіне-жоўтыя стужкі, і прасьпявалі нацыянальны гімн. Акрамя гэтага даняччане выкрыквалі «Данецк — Украіна», «Украіна не Расея», «Слава Ўкраіне». Кіроўцы ў асноўным ухвальна сыгналілі ўдзельнікам акцыі, некаторыя паставілі на аўтамабілі ўкраінскія сьцяжкі.

Таксама пра акцыю даведаліся прарасейскія актывісты, яны праехалі калёнай зь некалькіх машын, абчэпленых трыкалёрамі і сьцягамі арганізацыі «Данецкая рэспубліка». Яны выкрыквалі абразы ў бок актывістаў, спрабавалі запалохаць, аднак людзі не сышлі. Таксама з адной з машын з трыкалёрам да ўдзельнікаў акцыі зьвярнуўся невядомы ў масцы, ён абражаў і пагражаў актывістам, размахваючы пісталетам.

Непасрэднага супрацьстаяньня ўдалося пазьбегнуць. Ніводнага супрацоўніка міліцыі для аховы удзельнікаў акцыі не было. Людзі прастаялі каля дарогі каля паўгадзіны і мірна разышліся, нягледзячы на пагрозы з боку некалькіх прарасейскіх актывістаў у масках.

Таксама ў суботу больш за паўтысячы днепрапятроўцаў таксама стварылі патрыятычны «Ланцуг еднасьці» .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG