Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Авакаў пра падзеі ў Данбасе: Гэта праява агрэсіі Расеі


Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў паведаміў у Фэйсбуку апэратыўную абстаноўку па стане на 20.00 12 красавіка.

"Краматорск (Данецкая вобласьць). Ідзе напад... Невядомыя абстралялі райаддзел. Міліцыя адказвае. Ідзе перастрэлка.

Чырвоны ліман (Данецкая вобласьць). Напад баевікоў з кароткаствольнымі аўтаматамі расейскай вытворчасьці АК-100 адбіты сіламі міліцыі і гарадзкімі дружыньнікамі. АК-100 з падствольнага гранатамётамі знаходзіцца толькі на ўзбраеньні войскаў РФ.

Славянск. Зьнішчаныя вышкі мабільнай сувязі, блякаваныя райадзьдзел міліцыі

Улада Ўкраіны разглядае факты сёньняшняга дня як праяву зьнешняй агрэсіі з боку Расеі. Тэрмінова скліканая Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны. Групоўкі сіл МУС і Мінабароны Ўкраіны выконваюць апэратыўныя пляны рэагаваньня",— заявіў міністар Авакаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG