Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cэпаратысты захопліваюць усё новыя дзяржаўныя будынкі


Як паведамляюць украінскія СМІ, кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Пётар Парашэнка заклікае неадкладна склікаць паседжаньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны для прыняцьця рашэньня датычна сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

У розных гарадах, дзе моцныя прарасейскія настроі, пад лёзунгамі фэдэралізацыі Ўкраіны і далучэньня да Расеі не спыняюцца спробы захопу будынкаў органаў дзяржаўнай улады. Данецкая абласная дзяржадміністрацыя, абласная пракуратура, упраўленьні МУС і службы бясьпекі, упраўленьне службы бясьпекі ў Луганску, гарадзкая адміністрацыя і міліцыя ў Славянску захопленыя ўзброенымі сэпаратыстамі, якія не зьбіраюцца падпарадкоўвацца Кіеву.

Пётар Парашэнка перакананы: калі тэрмінова не навесьці парадак ў канкрэтным горадзе, то дзеяньні «тэрарыстаў, якія рыхтуюцца спэцыялістамі спэцслужбаў суседняй дзяржавы», то Ўкраіна атрымае значна большы аб’ём праблемаў, з якімі будзе надзвычай складана справіцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG