Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая кніга публіцыстыкі палітвязьня Алеся Бяляцкага будзе мець назву «Халоднае крыло Радзімы». Чаму аўтар, які ужо трэці год сядзіць ў вязьніцы, абраў менавіта гэты прыкметнік да цёплага слова «крыло»? Рэдактар кніг Алеся Бяляцкага Паліна Сьцепаненка працытавала ягоны ліст.

«Ён піша гэтак: «Назва шматзначная. Чаму крыло халоднае, зразумела. Радзіма тут выглядае птушкай, зязюляй ці чайкай. І зязюля як бы не глядзіць сваіх дзяцей, і чайка... У іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя з-пад ісподу, адліваюць на сонцы халодным. І такое крыло пакуль ня грэе сваіх птушанят, пад якімі можна зразумець ўсіх, хто ходзіць і жыве пад гэтым крылом».
Гэта будзе чацьвёртая кніга Алеся Бяляцкага. Да таго выходзілі ягоныя кнігі «Літаратура і нацыя», «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера» і «Асьвечаныя Беларушчынай».

Пра сябе Алесь Бяляцкі напісаў ў апошнім лісьце, што ў ягоным турэмным жыцьці ўсё па-ранейшаму:

«Піша, ўсё па-ранейшаму. Працую, пакрысе займаюся фізкультурай, чытаю. Прачытаў Картасара «Гульню ў клясыкі».

Праваабаронца Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня нібыта за ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы, за грошы, якія ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG