Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноччу ўкраінскія сэпаратысты штурмавалі пракуратуру і захапілі аддзел міліцыі


Ноччу сэпаратысты ўзялі штурмам будынак пракуратуры Данецкай вобласьці, які да раніцы ўжо звольнілі, таксама захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску. Як адзначаюць самі ўдзельнікі захопу пракуратуры ў групе «Антымайдан Данецк» у сацыцяльнай сетцы «Вконтакте», людзі з пракуратуры ўжо ідуць на Абласную дзяржаўную адміністрацыю, «мянты іх не чапалі, проста выгналі з пракуратуры», піша выданьне «Остров» .

На іх думку, група асоб штурмавала пракуратуру па ўласнай ініцыятыве.

«Пракуратуру некаторыя хлопцы ўзялі, каб, напэўна, справы свае спаліць, або перасьледавалі асабістыя мэты», — адзначаецца ў паведамленьні.

Як паведаміў у сваім Facebook журналіст, рэдактар «Навін Данбасу» Аляксей Мацука, пакуль пракуратура працуе ў штатным рэжыме.

«Уначы сэпаратысты спрабавалі захапіць будынак пракуратуры Данецкай вобласьці, аднак праваахоўныя органы здолелі перадухіліць захоп. Разам з тым сэпаратысты пасьпелі пашкодзіць частку маёмасьці ўнутры будынка, таксама зафіксаваныя факты марадзёрства», — адзначыў Мацука.

Разам з тым, паводле дадзеных кіраўніка МУС Арсена Авакава, у Славянску узброеныя людзі ў камуфляжы захапілі райаддзел міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG