Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ, Украіна, ЗША і Расея правядуць чатырохбаковую сустрэчу. Без сэпаратыстаў


Чатырохбаковая сустрэча па ўрэгуляваньні крызісу вакол Украіны адбудзецца, як чакаецца, 17 красавіка ў Брусэлі.

Агенцтва УНІАН паведаміла, што ў абмеркаваньні крызісных праблемаў будуць удзельнічаць Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан, міністfр замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.

Раней у дыпляматычных колах Эўразьвязу была адрынутая ідэя расейскага боку аб удзеле ў брусэльскай сустрэчы «прадстаўнікоў усходніх рэгіёнаў Украіны». У Ведамстве ЭЗ па зьнешняй палітыцы лічаць, што Ўкраіна павінна самастойна вырашаць пытаньне аб яе прадстаўніцтве на чатырохбаковай сустрэчы па ўрэгуляваньні крызісу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG