Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёзапісы ўспамінаў Пётры Садоўскага, першага амбасадара незалежнай Рэспублікі Беларусі ў Нямеччыне.

Нататкі «Пошукі свайго выраю» Пётра Садоўскі начытаў для праекту «Сучасныя мэмуары» ў 2005 годзе.


У 2008 годзе ў Бібліятэцы Свабоды выйшла кніга Пётры Садоўскага Мой шыбалет.

Даведка Радыё Свабода – Пётра Садоўскі


Беларускі мовазнавец, палітык і дыплямат. Кандыдат філялягічных навук.

Вучыўся ў Менскай Сувораўскай вайсковай вучэльні, у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце замежных моваў.

Валодае нямецкай, ангельскай, гішпанскай ды францускай мовамі.

Быў сябрам Прэзыдыюму ды старшынём камісіі замежных справаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. У Вярхоўным Савеце быў сябрам фракцыі Беларускага народнага фронта.

Працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына (1992-1994)

Займаецца грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю.



Усё Золата Свабоды – тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG