Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманы праваабаронца Андрэй Бандарэнка


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Зьвесткі пра затрыманьне пацьвердзілі ў арганізацыі «Плятформа», якой кіруе Андрэй Бандарэнка.

«Яго затрымалі 1 красавіка і да сёньня трымалі ў ІЧУ на Акрэсьціна, а сёньня перавялі ў ізалятар на Валадарскага. Нібыта выставілі абвінавачаньне паводле 339 артыкула Крымінальнага кодэксу — хуліганства. Але падрабязнасьці нам невядомыя. Адвакатка, якая абараняе Андрэя, мусіла даць падпіску аб неразгалошваньні», — паведаміў Свабодзе былы палітвязень Мікіта Ліхавід, які супрацоўнічае з «Плятформай».

Што магло стаць падставай для затрыманьня? Мікіта Ліхавід згадаў пра гісторыю ў лютым, якую ён назваў «падобнай на правакацыю». Паводле Мікіты Ліхавіда, у лютым Андрэй Бандарэнка меў выпадковы канфлікт з мінаком, які папрасіў у яго прыкурыць. «Што рэальна там адбылося, невядома, але вельмі падобна па правакацыю: Андрэя каля кафэ спыніў чалавек, папрасіў прыкурыць, потым нечаму абурыўся, узьнік канфлікт. Андрэй пасьля гэтага хадзіў пад падпіскай і вось 1 красавіка яго затрымалі. А сёньня мы даведаліся, што яго перавялі ў ізалятар на Валадарскага. Гэта азначае, што яму маглі выставіць абвінавачаньне», — сказаў Мікіта Ліхавід.

Паводле «Плятформы», адносна Андрэя Бандарэнкі вядуцца сьледчыя дзеяньні супрацоўнікамі Кастрычніцкага аддзелу Сьледчага камітэту.

Былы палітвязень Андрэя Бандарэнка ўзначальвае арганізацыю абароны правоў вязьняў «Плятформа інавэйшн», дзякуючы якой сталі вядомыя шмат якія факты ціску, зьбіцьця і катаваньняў вязьняў. У тым ліку «Плятформа інавэйшн» паведаміла пра сьмерць ў ізалятары на Валадарскага ў жніўні мінулага году менчука Ігара Пцічкіна. Тое, што цяпер сам Андрэй Бандарэнка знаходзіцца ў ізалятары на Валадарскага выклікае ў праваабаронцаў дадатковую трывогу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG