Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 красавіка: галадоўка дэпутатаў БНФ, палёт Гагарына


Галадоўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ, 1995 г.

Галадоўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ, 1995 г.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Магілёў – лекцыя Андрэя Хадановіча «Беларускі космас Рыгора Барадуліна». Пачатак а 15-й, «Тэхнапарк» (Магілёў, вул. Ленінская, 63, ауд. 807).

Менск – у кнігарні «Галіяфы» Сяржук Мінскевіч і Аксана Спрынчан ладзяць для дзяцей сустрэчу з чарадзеямі. Пачатак а 17-ай.

Пэкін – візыт у Кітай міністра замежных спраў Нямеччыны Вальтэра Штэйнмаера.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1861 – бамбаваньнем форту Самтэр пачалася Грамадзянская вайна ў ЗША.

1926 – у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» – суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1961 – Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас на касьмічным караблі «Усход».

1995 – у ноч на 12 красавіка на загад Лукашэнкі жорстка зьбітыя дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі аб правядзеньні рэфэрэндуму па зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

2010 – часовы ўрад Кіргізстану пастанавіў арыштаваць прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

У гэты дзень нарадзіліся:

1541 – Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1839 – Мікалай Пржавальскі, падарожнік.

1890 – Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч.

1913 – Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык.

У гэты дзень памёрлі:

1938 – Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.

1945 – Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-гі прэзыдэнт ЗША.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Не паверу хлусам,
Не згаджуся з Каінам,
Што заснуў я беларусам,
А ўстаў расіянінам.

Сяргей Грахоўскі
XS
SM
MD
LG