Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька пакінуў суд да вынясеньня рашэньня


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Менскі гарадзкі суд пакінуў без задавальненьня скаргі палітычных актывістаў Аляксандра Арастовіча і Ўладзімера Раманоўскага, якія спрабавалі аспрэчыць іх арышт 23 сакавіка, за дзень да мясцовых выбараў.

Актывісты былі затрыманыя на перадвыбарчым пікеце каля Камароўскага рынку і асуджаныя да 10 сутак арышту. «Зьбіраюся падаваць скаргу ў Вярхоўны суд і далей змагацца за адмену рашэньня Савецкага суду Менску», — паведаміў Свабодзе Ўладзімер Раманоўскі.

Сёньня ж у Менгарсудзе разглядаліся скаргі старшыні АГП Анатоля Лябедзькі. Паводле падзеяў 23 сакавіка палітык быў арыштаваны на 15 сутак, а раней за пратэст супроць аўтападатку яго аштрафавалі на 45 базавых велічынь. Скаргі Анатоля Лябедзькі на гэтыя рашэньні Савецкага суду Менску разглядаў судзьдзя Валер Камісараў. Анатоль Лябедзька заявіў судзьдзю пра недавер і пакінуў паседжаньне. «Мяркую, яно такое самае, як і ў маіх калегаў па апазыцыі Ўладзімера Раманоўскага і Аляксандра Арастовіча. Таксама буду абскарджваць рашэньне, калі мае скаргі судзьдзя Камісараў адхіліў», — сказаў Свабодзе Анатоль Лябедзька.

У Менгарсудзе супрацоўніца адмовілася паведаміць праз тэлефон рашэньне судзьдзі Валера Камісарава адносна скаргаў Анатоля Лябедзькі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG