Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі Расея пачне вайну. Эфір з Ганнай Соўсь ад 18-й да 21-й гадзіны


Сёньня ў праграме

Суд адхіліў пазоў Гэніка Лойкі “Белінвэстбанка” наконт беларускай мовы . Праваабаронцы будуць абскарджваць дыскрымінацыю беларускамоўных у ААН.

Як датычыць Беларусі дактрына Пуціна абараняць расейскамоўных ва ўсім сьвеце

Мінула сорак дзён, як ня стала паэта Рыгора Барадуліна

Як зьмяніла турыстычны бізнэс расейская акупацыя Крыму? Раскажа кіраўнік найбуйнейшай украінскай турфірмы Ігар Захаранка

Расейскі музыка Андрэй Макарэвіч -- пра акупацыю Крыма, расейскія СМІ і пазыцыю творцаў наконт падзеяў ва Ўкраіне

Мытнікі і памежнікі шкадуюць, што пакрыўдзілі Дар’ю Ліс, запатрабаваўшы задэкляраваць інвалідны вазок

Гарадзеншчына пасьля эпідэміі афрыканскай чумы сьвіней

Амбасадар Украіны ў Беларусі заявіў, што Крым будзе тэрыторыяй Украіны і назваў сэпаратызм — правакацыяй.

Былыя малалетнія вязьні лягеру сьмерці Азарычы скардзяцца, што дзяржава не зважае на іх інтарэсы

Галадоўка і зьбіцьцё дэпутатаў у 1995 годзе. Палітычныя і юрыдычныя наступствы.

У Сталкерах Свабоды -- краязнавец Алесь Наркевіч

Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне: Што трэба было б рабіць Беларусі, калі б Расея пачала вайну з Украінай? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG