Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў абвінаваціў краіны Захаду ў распаўсюджваньні антырасейскіх настрояў і папярэдзіў, што такая палітыка можа паставіць пад пагрозу эўрапейскую стабільнасьць.
Выступаючы 11 красавіка ў МЗС у Маскве, Лаўроў агучыў ранейшую пазыцыю Крамля, паводле якога ва ўрэгуляваньні ўкраінскага крызысу павінны ўзяць удзел і прарасейскія, сэпаратысцкія сілы ва Ўкраіне:
«Мы лічым, што забясьпечыць дээскаляцыю ўкраінскага крызысу цалкам магчыма. Дзеля гэтага неабходна спыніць навязваньне палітыкі зьдзейсьненых фактаў, спыніць спробы любым чынам легітымізаваць „майданны“ ўрад, не разьвіваючы дыялёгу з усімі без вынятку палітычнымі сіламі і рэгіёнамі Ўкраіны».
У сваім выступе Лаўроў таксама падкрэсьліў нэгатыўнае стаўленьне Масквы да ўступленьня Украіны ў НАТО, заявіўшы, што Ўкраіна павінна заканадаўчым чынам аформіць свой «пазаблёкавы статус».
Тым часам Белы дом заявіў, што ў апошняй тэлефоннай размове прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пагадзіліся, што Расея павінна безумоўна адвесьці свае войскі ад мяжы з Украінай, калі яна хоча дээскаляцыі канфлікту.
У заяве таксама гаворыцца, што Абама «падкрэсліў неабходнасьць для Злучаных Штатаў, Эўрасаюзу і іншых глябальных партнэраў быць гатовымі да ўвядзеньня дадатковых санкцый» супраць Масквы ў выпадку далейшай расійскай эскаляцыі канфлікту з Украінай.