Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым і Севастопаль ўключаныя ў расейскую Канстытуцыю


Рэспубліка Крым і горад фэдэральнага значэньня Севастопаль ўключаныя ў пералік суб’ектаў дзяржавы ў расейскай Канстытуцыі.

Новая рэдакцыя апублікаваная ў пятніцу на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

«Унесеныя папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Фэдэрацыі, зьвязаныя з уключэньнем у склад Расейскай Фэдэрацыі Рэспублікі Крым і горада фэдэральнага значэньня Севастопаль», — гаворыцца ў тлумачэньні.

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Крыму і яго наступнае ўключэньне ў склад Расеі не атрымалі прызнаньня міжнароднай супольнасьці: на галасаваньні ў ААН дзеяньні Масквы ўхвалілі толькі 11 краін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG