Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Расеі: Януковіча Ўкраіне ня выдадуць


Генэральны пракурор Расеі Юры Чайка заявіў, што ня бачыць падставаў для выдачы Ўкраіне Віктара Януковіча.

«Мы ня бачым падставаў для яго выдачы», — сказаў расейскі генпракурор сёньня ў Сімфэропалі.

Чайка адзначыў, што расейскі бок па-ранейшаму лічыць Януковіча легітымным прэзыдэнтам. «Віктар Януковіч — паўнавартасны легітымны прэзыдэнт. А тая ўлада, якая сёньня ў Кіеве, яна прыйшла ў выніку ўзброенага перавароту. Я гэта кажу як юрыст», — сказаў расейскі генпракурор.

«Паводле нашых дадзеных, ён ня зьдзейсьніў ніякіх злачынстваў, і таму няма ніякіх падставаў для яго экстрадыцыі», — дадаў Чайка.

Між тым, паводле яго, зьяўляецца «маса пытаньняў да новай улады». «Зьдзейсьнены цэлы букет злачынстваў, і іх трэба расьсьледаваць», — адзначыў генпракурор Расеі.

Януковіча ва Ўкраіне вінавацяць у масавых забойствах. Ён працягвае называць сябе законным прэзыдэнтам.
XS
SM
MD
LG