Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Украінай, але без «бандэраўцаў»


Данецк. 10 красавіка 2014 году.
Данецк. 10 красавіка 2014 году.
Данецкія сацыёлягі высьветлілі палітычныя настроі жыхароў гораду, якія ня ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту.

Ці падтрымліваюць ідэю далучэньня да Расеі жыхары ўсходу Ўкраіны, якія ня ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту? Вынікі апытаньня грамадзкай думкі, зробленага Данецкім інстытутам сацыяльных дасьледаваньняў і палітычнага
амаль 70 % жыхароў вобласьці хочуць жыць у адзінай Украіне
аналізу, кажуць пра тое, што амаль 70 % жыхароў вобласьці хочуць жыць у адзінай Украіне. Пры гэтым апытаныя прыкладна ў роўнай ступені баяцца як «бандэраўцаў», інфармацыю пра якіх яны атрымліваюць з тэлевізара, так і радыкальных прарасейскіх актывістаў, якіх бачаць на свае вочы.

— 66 % апытаных выказаліся за існаваньне адзінай Украіны, — расказаў Свабодзе дырэктар Інстытуту сацыяльных дасьледаваньняў і палітычнага аналізу Данецка Уладзімір Кіпень. — Гэтыя 66 % дзеляцца на тых, хто хацеў бы існаваньня Ўкраіны ў рамках унітарнай дзяржавы — гэта 51 %, астатнія 15 % — гэта тыя, хто хоча перафарматаваньня Ўкраіны ў фэдэрацыю. Рэшта — гэта 27 %, якія хацелі б, каб Украіна ўвайшла ў склад Расеі ці ў дзяржаўны саюз на аснове краін былога СССР, або каб Данецкі рэгіён, аддзяліўшыся ад Украіны, увайшоў у склад Расейскай Фэдэрацыі. 5% казалі пра тое, што Данецкі рэгіён павінен стварыць уласную дзяржаву, напэўна, накшталт самаабвешчанай нядаўна «Данецкай народнай рэспублікі».

— Ці атрымалася адказаць на пытаньне, чаго жыхары Данецка баяцца больш у цяперашняй сытуацыі — так званых «бандэраўцаў» ці расейскіх «зялёных чалавечкаў»?

— Сапраўды, значная колькасьць людзей баіцца нейкіх радыкальна настроеных жыхароў заходняй Украіны. Але разам з тым нашы рэспандэнты баяцца і радыкалізму ў дзеяньнях ўласнага ўраду, асьцерагаюцца дзеяньняў заходніх палітыкаў. Гэтак жа досыць распаўсюджаныя і страхі ў дачыненьні да грамадзян Расеі, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі прарасейскіх мітынгаў. Многія адчуваюць пагрозу ад расейскіх палітыкаў і вайскоўцаў. А трэцяя група грамадзкіх фобіяў — гэта страхі перад уласным мясцовым крыміналам і нават перад мясцовай уладай.

Прапагандысцкая машына, запушчаная ў дачыненьні да Ўкраіны і Данбасу, дала скрыўленую карціну рэальнасьці і сфармавала значную частку віртуальных страхаў, якія сталі сёньня фактарам дэстабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне

Вызначаючы крыніцы страхаў, мы зьвярнулі ўвагу на крыніцы інфармацыі па гэтых тэмах. Вынік, які мы атрымалі, сьведчыць пра надзвычай высокую міталягічнасьць сьвядомасьці, пра тое, што прапагандысцкая машына, якая была запушчаная ў дачыненьні да Ўкраіны і Данбасу з боку Расеі, дала дастаткова скрыўленую карціну рэальнасьці і сфармавала значную частку віртуальных страхаў, якія сталі сёньня фактарам дэстабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне.

Што да іншых досьледаў, то вынікі сацыялягічнага апытаньня «Цэнтра Разумкова» паказваюць, што дзеяньні прэзыдэнта і парлямэнту на ўмоўным «усходзе» не падтрымліваюць 64 % і 59 % жыхароў адпаведна, на прэзыдэнцкіх выбарах гарантаваная яўка складзе 55 %, але свайго кандыдата ва ўсходніх рэгіёнаў няма: Пётр Парашэнка і Сяргей Цігіпка (15,5 % і 12,2 %) прайграюць варыянтам адказу «супраць усіх» і «не магу адказаць» — 13,6 % і 18,5 % апытаных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG