Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гонар Барадуліна выдадуць капэрту


Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

З вуліцай і мэмарыяльнай дошкай пэўнасьці няма.

Грамадзкае аб’яднаньне «Таварыства беларускай мовы» зьвярнулася ў адміністрацыю прэзыдэнта з канкрэтнымі прапановамі па ўшанаваньні памяці народнага паэта Рыгора Барадуліна, які пайшоў з жыцьця 2 сакавіка. У наступным годзе яму б споўнілася 80 гадоў.

У прыватнасьці, ТБМ прапанавала ў гонар Барадуліна назваць вуліцы ў Менску і Ўшачах; усталяваць у Менску на доме, дзе жыў паэт, мэмарыяльную дошку; у 2015 годзе выдаць мастацкі канвэрт або паштоўку з выявай юбіляра.

ТБМ атрымала адказы зь Менгарвыканкаму і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

У лісьце за подпісам намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Карпенкі паведамляецца, што «прапанова аб прысваеньні імя Рыгора Барадуліна вуліцы ў сталіцы накіраваная ў камісію па найменьні і перанайменьні праспэктаў, вуліц і плошчаў і будзе разгледжаная пасьля атрыманьня заяваў на прысваеньне найменьняў вуліцам Менску, якія праектуюцца».

Што да мэмарыяльнай дошкі, «для падрыхтоўкі адпаведнага рашэньня неабходна ўзгадніць гэта зь Міністэрствам культуры і вызначыць крыніцы фінансаваньня. У адпаведнасьці з артыкулам 47 Бюджэтнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за кошт бюджэту Менску не прадугледжана стварэньне мэмарыяльных дошак».

У адказе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануецца ў 2015 годзе выдаць у сэрыі «Выдатныя асобы Беларусі» немаркіраваны канвэрт, прысьвечаны мастацкай дзейнасьці Рыгора Барадуліна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG