Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяроза. Вайскоўцы на маршы



Як паведамляе прэсавая служба Мінабароны Беларусі, у краіне праходзіць чарговы этап праверкі Ўзброеных сіл, які праводзіцца на загад Аляксандра Лукашэнкі.

Ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працягвае праверка баявой гатоўнасьці воінскіх частак і падразьдзяленьняў. Галоўнай іх мэтай зьяўляецца ацэнка здольнасьці выканаць задачы па дастаўцы ва ўстаноўленыя тэрміны.

Учора падразьдзяленьне са складу 38-й гвардзейскай мабільнай брыгады выканала марш у раён Барысаўскага палігона. У ходзе маршу прадугледжана адпрацоўка пытаньняў процідзеяньня дывэрсійна-разьведвальным групам ўмоўнага праціўніка. Забесьпячэньне баявога ахоўваньня калёны мяркуецца ў шчыльным узаемадзеяньні з лётнымі экіпажамі са складу 181-й верталётнай базы. Разам з тым будуць вырашацца задачы тылавога і тэхнічнага забесьпячэньня. На прывалах прадугледжана абсталяваньне пунктаў абаграваньня, адпачынку і харчаваньня для асабістага складу, а таксама дазапраўкі тэхнікі.

Для 465-й ракетнай брыгады выкананьне пастаўленых вучэбна-баявых задач было ўскладненае неабходнасьцю правядзеньня мерапрыемстваў па даўкамплектаваньню аднаго з падразьдзяленьняў да штатаў ваеннага часу асабістым складам, якіх выклікалі з запасу. Прызыў і даўкамплектаваньне ажыцьцёўленыя ў поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны,— паведамляе Мінабароны.

Падразьдзяленьне са складу 120-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады прыведзенае ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасьці, рыхтуецца да маршу ў прызначаны раён камбінаваным спосабам (чыгуначным і аўтамабільным транспартам).

Вайсковыя манэўры адначасова праводзяцца ў Расеі і Ўкраіне, яны актывізаваліся пасьля расейскай анэксіі ўкраінскага паўвострава Крым. Застаецца высокай небясьпека расейскага вайсковага ўварваньня ва Ўсходнюю Ўкраіну.

У Беларусь пад час ўкраінска-расейскага крызысу пераведзеныя расейскія васковыя самалёты.
XS
SM
MD
LG