Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ затрымала чарговага дывэрсанта з Расеі на беларускай мяжы


10 красавіка ў Чарнігаўскай вобласьці супрацоўнікі СБУ Ўкраіны сумесна з памежнікамі затрымалі грамадзяніна Расеі, які спрабаваў цягніком Полацак-Сімфэропаль ўехаць на тэрыторыю Ўкраіны для выкананьня дывэрсійных задач.

Пра гэта паведамілі ў прэсавым цэнтры Службы бясьпекі Ўкраіны.

Падчас асабістага дагляду ў яго было выяўлена 5 мабільных тэлефонаў, 23 сім-карты, 17 сыгнальных ракет і 5 ракетніц, 2 ваенных білеты Ўзброеных Сіл Расеі, 3 фотаапарата, 11 карт памяці лічбавай фотакамэры, табліцу пазыўных радыёсувязі. У нататніку затрыманага пазначаны нумар мабільнага тэлефона афіцыйнай асобы ФСБ Расеі, непасрэднага каардынатара дывэрсанта.

Падчас допыту затрыманы прызнаўся ў выкананьні заданьня ў інтарэсах спэцслужбаў Расеі для дэстабілізацыі сытуацыі ў паўднёвых рэгіёнах Украіны, у прыватнасьці тэрарызаваньня мірнага насельніцтва, адзначаюць у ведамстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG