Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за далучэньня Крыму да Расеі ЗША абвясьцілі «паляваньне» на расейскіх грамадзян — заявілі ў МЗС Расеі.

МЗС Расеі папярэдзіла сваіх грамадзян пра пагрозу быць арыштаванымі на запыт спэцслужбаў ЗША. Пра гэта гаворыцца ў заяве расейскага дыпляматычнага ведамства.

«Амэрыканская адміністрацыя беспадстаўна адмаўляецца прызнаваць ўзьяднаньне Крыму з Расеяй, якое цалкам адпавядае міжнароднаму праву і Статуту ААН, спрабуе ператварыць у руцінную практыку «паляваньне» на расейскіх грамадзян у трэціх краінах з мэтай іх наступнай экстрадыцыі і асуджэньня ў ЗША, як правіла, па сумнеўных абвінавачваньнях»,— гаворыцца ў заяве МЗС Расеі.

У ведамстве параілі грамадзянам Расеі не выяжджаць за мяжу, калі ў іх ёсьць падазрэньне, што амэрыканскія праваахоўныя органы могуць вылучыць да іх прэтэнзіі.

«Трэба мець на ўвазе, што «правасудзьдзе па-амэрыканску» адрозьніваецца прадузятым стаўленьнем да расейскіх грамадзян, а судовыя працэсы над тымі, хто быў фактычна выкрадзены і вывезены ў ЗША, звычайна сканчаюцца абвінаваўчымі прысудамі з доўгімі тэрмінамі турэмнага зьняволеньня",— адзначылі ў МЗС РФ.

Белы дом пакуль не адрэагаваў ніяк на гэтую заяву.

ЗША рэзка асуджаюць дзеяньні Расеі ў Крыме і ўжо зьвярнуліся да абмежаваньня вайсковага і эканамічнага супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй, забароны ўезду на сваю тэрыторыю некаторым чыноўнікам, пры гэтым разглядаючы магчымасьць далейшых жорсткіх санкцый, у выпадку, калі Расея працягне ваеннае ўмяшальніцтва ва Ўкраіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG