Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: ахвярамі гаміцыду ў 2012 годзе сталі 437 тысяч чалавек


Упраўленьне ААН у справе наркотыкаў і злачыннасьці апублікавала даклад аб глябальных чалавечых стратах, выкліканых гаміцыдам – прычыненьнем адным чалавекам сьмерці іншаму чалавеку.

Даклад заснаваны на вывучэньні статыстычных зьвестак за 2012 год. Упраўленьне ААН адзначае, што 437 000 чалавек у розных краінах загінулі або памерлі ў 2012 годзе, стаўшы ахвярамі «чалавеказабойчых дзеяньняў», гаміцыду. 80 адсоткаў ахвяр і 95 адсоткаў вінаватых у прычыненьні сьмерці іншым людзям – мужчыны.

Каля 15 адсоткаў усіх сьмерцяў прыпадаюць на хатні гвалт. Іншымі словамі, у 2012 годзе каля 44 тысяч чалавек загінулі з-за хатніх разладаў, гвалту паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі. Пры гэтым большасьць ахвяр хатняга гвалту – каля 70 адсоткаў – жанчыны.

Паводле брытанскага часопіса The Economist, найбольшую колькасьць ахвяр гаміцыду – у краінах Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі і ў Афрыцы. На гэтых кантынэнтах забойства чалавека чалавекам адбываецца ў чатыры разы часьцей, чым у астатніх рэгіёнах сьвету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG