Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Залескі: «Адчуваю ва ўсёй гэтай валтузьні савецкую ідэю — каб было два народныя гатункі піва»


Міхал Залескі

Міхал Залескі

Аляксандар Лукашэнка сёньня на нарадзе скрытыкаваў беларускую броварную галіну за здачу пазыцыяў. Якія галоўныя праблемы ў вытворчасьці піва і як іх можна пераадолець? Ці азначае крытыка кіраўніка дзяржавы, што варта чакаць падаражэньня замежнай піўной прадукцыі? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.

— Якіх высноваў можна чакаць у выніку крытыкі Аляксандрам Лукашэнкам беларускай броварнай галіны? Ці азначае гэта, што на рынку будзе адбывацца далейшае выцясьненьне замежнага піва эканамічнымі мэтадамі?

— Канкурэнцыя з усіх бакоў павялічваецца, і гэта адбіваецца самымі рознымі шляхамі. Піва — гэта харчовы прадукт, насельніцтва выбірае паміж смакам і коштам і спрабуе гэта спалучыць. І тут высьвятляецца, што чэскія, нямецкія, украінскія вытворцы перабіваюць нашы беларускія маркі. А пагатоў — вялікія транснацыянальныя брэнды.

Дык у чым праблема? Рабіце такія брэнды, як чэскі «Велкапаповіцкі козел», і яны ня будуць нічога баяцца, ані немцаў, ані расейцаў.

— Ці можна пагадзіцца з выказваньнем Аляксандра Лукашэнкі ў тым рэчышчы, што беларускае піва захоўвала старыя тэхналёгіі, а вось сучаснае «заходняе» піва — штучнае і несапраўднае?

— Пра чысьціню старых тэхналёгіяў цяжка казаць у сучасных умовах. У маёй бабулі некалі была бочачка адмысловая з кранікам, дзе гэтае піва захоўвалася. Такіх старых масавых тэхналёгіяў ужо амаль няма. Вакол сталь, шкло, рэагенты. Гаворка ідзе пра тое, што якасная вада, ячмень, солад — і будзе добрае піва. Дык дзе яго хто ў Беларусі варыць?
Калі б наша кіраўніцтва сказала — давайце зробім дывэрсыфікацыю галіны, хай будзе мноства маленькіх бровараў, пачнем гэта рабіць у тысячы месцаў. Не.

Калі б наша кіраўніцтва сказала — давайце зробім дывэрсыфікацыю галіны, хай будзе мноства маленькіх бровараў, пачнем гэта рабіць у тысячы месцаў. Не. Галоўная ідэя Лукашэнкі — гэта цэнтралізм, савецкі магутны цэнтралізм. Зробім нейкага магутнага бровара-гіганта. І тады заваюем увесь рынак. Але ж такога не адбудзецца, сьвет стаў іншы.

— Беларусы, якія езьдзяць у Літву ці Польшчу, бачаць, што там таньнейшае і мясцовае піва, і тым больш замежныя гатункі. Ці можна чакаць, што ў выніку мадэрнізацыі беларускай броварнай вытворчасьці беларускае піва стане менш каштаваць?

— Ёсьць некалькі спосабаў ваяваць на рынках. Можна зрабіць прадукт, які будзе мець зьнішчальна высокую якасьць для ўсіх канкурэнтаў. Калі ж мы падвышаем тарыфнымі і нетарыфнымі мэтадамі кошт замежнага піва, — мы выносім яго ў сэгмэнт «раскошы», яго пачынаюць піць толькі багатыя людзі. І нічога не выйграем — проста зьмяняем канфігурацыю рынку.

Можа, улады проста хочуць зрабіць два масавыя гатункі піва, як было ў СССР? Вось я адчуваю ва ўсёй гэтай валтузьні гэтую савецкую ідэю — каб было два народныя гатункі піва, «Мартовское» і «Жигулевское». А ўсе астатнія, дарагія, будуць купляць спэцыяльныя людзі ў спэцыяльных крамах.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG