Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына рыхтуецца да паставак газу ва Ўкраіну


Кіраўнік МЗС Славаччыны Міраслаў Лайчак пацьвердзіў, што Браціслава пачала поўнамаштабную падрыхтоўку да так званых рэвэрсных паставак газу ва Ўкраіну.

На мінулым тыдні міністар энэргетыкі Ўкраіны Юры Продан выказаў здагадку, што славацкі бок марудзіць з арганізацыяй паставак.

«Мы ўжо пачалі тэхнічную падрыхтоўку да рэвэрсу, гэта значыць няма падстаў для абвінавачваньняў [у прамаруджваньні]», — заявіў у чацьвер Лайчак на канфэрэнцыі ў Кіеве.

15 красавіка ў Браціславе пройдзе сустрэча апэратараў газавых сыстэм Украіны і Славаччыны, на якой яны абмяркуюць тэхнічны бок рэвэрсных паставак.

З пачатку красавіка Расея падняла цану газу для Ўкраіны адразу амаль удвая: з 268,5 даляра ЗША за тысячу кубамэтраў да 485 даляраў за тысячу кубамэтраў. У Кіеве новую цану палічылі «эканамічнай агрэсіяй».
XS
SM
MD
LG