Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Манголію бязь візаў, а чаму не ў Эўразьвяз?


Беларускія дэпутаты ратыфікавалі пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Манголіі аб адмене візаў.

Паводле пагадненьня, 90 сутак у год грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца на тэрыторыі Манголіі бязь візаў. Калі яны плянуюць быць у Манголіі больш за 90 сутак, то павінны атрымаць візу.

Паводле палітоляга Андрэя Фёдарава, Манголія не адносіцца да больш важных краінаў, зь якімі Беларусі варта мець бязьвізавы рэжым. Якія ж краіны, на яго погляд, адносяцца да больш важных?

«Гэта ўсё ж эўрапейскія краіны, бо з краінамі СНД у нас рэжым і так бязьвізавы. Застаецца Эўропа, наша суседка. Многа людзей хацела б туды трапіць, але пакуль што гэта яшчэ ня так проста.

Эўразьвяз нам пакуль што не прапануе адмены. Ідуць перамовы даволі складаныя. А ў Манголію ня так многа людзей езьдзіць, не такія вялікія набыткі маюць беларускі і мангольскі бакі, што трэба было трымацца за гэты візавы абмен. Эканамічныя адносіны, я думаю, ня вельмі шырокія. Таму з гэтага ня будзе страт ні таму, ні другому боку. І гэта можна прыняць».

Сярод краін, у якія грамадзян Беларусі пусьцяць бязь візы, — Вэнэсуэла, Куба, Гандурас, Малайзія, Нікарагуа.
XS
SM
MD
LG