Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палітвязьня Гайдукова перавялі ў «Віцьбу-3»


Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

6 красавіка, амаль за месяц да вызваленьня, Андрэя Гайдукова перавялі з калёніі № 19 у Магілёве ў папраўчую калёнію «Віцьба-3», паведамляюць праваабаронцы.

«Магчыма, перад вызваленьнем на палітвязьня ўзмацняецца ціск, і паколькі сьледзтва над ім і сам суд адбываліся ў Віцебску, дык, верагодна, мясцовыя сілавікі пажадалі трымаць Гайдукова „пад рукой“, у калёніі з больш жорсткім рэжымам», — пракамэнтавалі гэта ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

8 лістапада 2012 году Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ.

1 ліпеня 2013 году яго асудзілі паводле крымінальнага артыкула «замах на ўстанаўленьне супрацоўніцтва са спэцслужбай, органам бясьпекі або выведным органам замежнай дзяржавы» на 1,5 года пазбаўленьня волі.

8 траўня ў Андрэя заканчваецца тэрмін зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG