Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дывэрсант ва Ўкраіну ехаў празь Беларусь


10 сакавіка раніцай у чыгуначным пункце пропуску «Харобічы» ўкраінскія памежнікі Чарнігаўскага атраду сумесна з супрацоўнікамі мытні выявілі патэнцыйнага расейскага дывэрсанта.

Як паведамляе сайт памежнай службы Ўкраіны, грамадзянін Расеі накіроўваўся ўва Ўкраіну цягніком «Полацак — Сымфэропаль».

У ходзе праверкі ў яго знайшлі незвычайны камплект рэчаў. Жыхар Бранскай вобласьці вёз 2 ваенныя білеты СССР, 3 ракетніцы і 17 стрэлаў да іх, 5 мабільных тэлефонаў у разабраным выглядзе, 3 газавыя балёнчыкі і 35 тысяч расейскіх рублёў. Самай цікавай знаходкай сталі табліцы радыёпазыўных.
XS
SM
MD
LG