Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Самалёты «кляпаць» у Беларусі ня будуць,— Гурулёў


Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі Сяргей Гурулёў абверг ранейшы загад Аляксандра Лукашэнкі пачаць «кляпаць» у Беларусі самалёты і верталёты.

«Тыя, хто зразумеў нядаўняе выказваньне Аляксандра Лукашэнкі такім чынам, што Беларусь нібыта будзе ствараць свае самалёты і верталёты, памыляюцца, — заявіў сёньня ў Палаце прадстаўнікоў Сяргей Гурулёў. — Гаворка ідзе толькі аб удзеле беларускай прамысловасьці ў вытворчасьці самалётаў і верталётаў. Гэта можа быць вытворчасьць асобных вузлоў (асабліва электронікі), а таксама ўдзел у каапэрацыі зь іншымі краі намі: напрыклад, заключная зборка самалётаў і верталётаў на тэрыторыі Беларусі».

Сяргей Гурулёў сказаў журналістам, што супраца паміж прадпрыемствамі вайскова-прамысловага комплексу Беларусі і Ўкраіны ў сувязі з украінскімі падзеямі не зьмянілася:

«Мы працуем у тым жа рэжыме, як і было раней. Ніякіх прынцыповых зьмена няма».

Адказваючы на пытаньне журналістаў, ці можа Беларусь замяніць Украіну ў выпадку. Калі Расея і Ўкраіна перарвуць сумесную працу ў вытворчасьці ўзбраеньняў, Сяргей Гурулёў адказаў, што ён ня думае, што такое здарыцца. «Мне падаецца, што сувязі і каапэрацыя вытворцаў зброі Ўкраіны і Расеі застануцца», — сказаў Гурулёў.
XS
SM
MD
LG