Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бізнэсовец Курчанка і сын Януковіча просяць ЭЗ размарозіць іх актывы


Аляксандар і Віктар Януковіч.

Аляксандар і Віктар Януковіч.

Сын чацьвёртага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча Аляксандар і бізнэсовец Сяргей Курчанка зьвярнуліся да кіраўніцтва ЭЗ з просьбай размарозіць іх актывы ў Эўропе.

Пра гэта паведамляе выданьне «EUobserver » са спасылкай на ўласныя крыніцы ў дыпляматычных колах.

Бізнэсоўцы падалі пратэст на ужытыя да іх Радай Эўропы санкцыі. Цяпер справа разглядаецца рабочай групай Рады ЭЗ, але крыніца мяркуе, што за разблякаваньне рахункаў прыйдзецца пазмагацца ў судах Люксэмбургу.

Фінансавыя актывы былых ўкраінскіх бізнэсоўцаў былі заблякаваныя 5 сакавіка.
XS
SM
MD
LG