Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы і Расеі ўспамінаюць ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам


Рэшткі разьбітага самалёта
Рэшткі разьбітага самалёта

У Польшчы і Расеі сёньня ўспамінаюць ахвяраў катастрофы польскага самалёта з членамі урадавай дэлегацыі на чале з прэзыдэнтам краіны Лехам Качыньскім.

Ту-154 разьбіўся чатыры гады таму пры заходзе на пасадку. Загінулі 96 чалавек.

У Польшчы адслужаць набажэнствы, адбудуцца выставы і канцэрты. Увечары заплянаваны маршы памяці са сьвечкамі і паходнямі. На месцы трагедыі пад Смаленскам сёньня таксама пройдуць жалобныя мерапрыемствы. Польская дэлегацыя на чале з паслом Войцэхам Заёнчкоўскім прыме ўдзел у набажэнстве і пакладзе вянкі.

Расьсьледаваньне прычынаў авіякатастрофы працягваецца. Паводле справаздачы расейскіх экспэртаў, прычынай трагедыі стала памылка экіпажа.

Сваякі некаторых загінулых палякаў выказвалі незадаволенасьць высновамі расейскіх сьледчых аб прычынах трагедыі. Так брат загінулага прэзыдэнта Качыньскага — Яраслаў, лідэр польскай апазыцыйнай партыі «Закон і справядлівасьць» неаднаразова заяўляў аб выбуху на борце і абвінавачваў цяперашнія ўлады ў тым, што яны не імкнуцца высьветліць сапраўдныя прычыны катастрофы.

Польская пракуратура патрабуе ад Расеі перадаць ёй абломкі авіяляйнэра і бартавыя самапісцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG