Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць разьмясьціць войскі ва Ўсходняй Эўропе


Галоўнакамандуючы НАТО ў Эўропе заявіў, што вайсковая прысутнасьць Расеі ля межаў з Украінай не памяншаецца.

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі НАТО ў Эўропе Філіп Брыдслаў, які распрацоўвае комплекс захадаў у адказ на расейскую ваенную пагрозу ва Ўкраіне, паведаміў, што адным з гэтых захадаў можа стаць разьмяшчэньне амэрыканскіх войскаў на тэрыторыі ўсходнеэўрапейскіх дзяржаў — сябраў альянсу, якія лічаць, што яны падвяргаюцца небясьпецы.

Генэрал вайскова-паветраных войскаў ЗША Філіп Брыдслаў заявіў агенцтву Associated Press, што ён ня можа «выключаць ўдзел у гэтым праекце ні адной краіны, уключаючы Злучаныя Штаты».

Міністры замежных спраў краін НАТО прапанавалі Брыдлаву да 15 красавіка падрыхтаваць пакет захадаў, закліканых паказаць суседнім з Расеяй краінам, якія ўваходзяць у альянс, што іншыя сябры блёку гатовыя іх падтрымаць.

«Фактычна, мы разглядаем комплекс наземных, паветраных і марскіх захадаў, якія нададуць упэўненасьці нашым усходнім саюзьнікам, — сказаў Брыдслаў Associated Press.

Адказваючы на пытаньне, ці могуць амэрыканскія салдаты апынуцца ў суседніх з Расеяй краінах — сябрах НАТО, амэрыканскі генэрал сказаў:

«Я не магу выключыць удзелу ні адной краіны».

Выступаючы на закрыцьці канфэрэнцыі НАТО ў Парыжы, Брыдлаў заявіў, што ваенная прысутнасьць Расеі ля межаў з Украінай не слабее.

У якасьці пацьверджаньня словаў генэрала супрацоўнікі апарата Брыдлава прадставілі Associated Press некалькі камэрцыйных спадарожнікавых фатаграфій, на якіх, паводле іх словаў, адлюстраваныя расейскія ваенныя самалёты, баявыя верталёты, бронетэхніка, артылерыя а таксама, магчыма, брыгада паветрана-дэсантных войскаў або спэцназа, дысьлякаваных на ўсход ад украінска-расейскай мяжы, у тым ліку ля ўзьбярэжжа Азоўскага мора.

Ваенны аналітык вашынгтонскага Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў Энтані Кордэсман, вывучыўшы спадарожнікавыя фатаграфіі, выказаў сумнеў, што адлюстраваныя на іх вайсковыя падразьдзяленьні займаюцца вучэньнямі.

Магчыма, яны знаходзяцца «у стане баявой гатоўнасьці», сказаў ён.

Кампанія DigitalGlobe, якая зрабіла здымкі, паведаміла, што яны зробленыя напрыканцы сакавіка.

«Мы бачым, што тут засяроджана каля 40 тысяч вайскоўцаў, — сказаў Брыдслаў.—Расейцы разьмясьцілі тут самалёты і верталёты, артылерыю, палявыя шпіталі, сродкі сувязі і радыёэлектроннай барацьбы».

Пры гэтым мэты Крамля застаюцца незразумелымі, сказаў галоўнакамандуючы НАТО ў Эўропе. Расейскія войскі могуць заставацца на месцы і палохаць Украіну проста сваёй прысутнасьцю, яны могуць рушыць на поўдзень, каб стварыць сухапутныя зносіны з Крымам, зрабіць кідок да Адэсы і Прыднястроўя або захапіць іншыя рэгіёны Ўсходняй Украіны, расейскамоўнае насельніцтва якіх патрабуе аб’яднаньня з Расеяй, сказаў ён.

У любым выпадку, расейскія войскі гатовыя вылучыцца, калі такі загад паступіць. «Паводле нашых ацэнак, на гэта спатрэбіцца ня больш за 12 гадзін», — сказаў Брыслаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG