Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 10 красавіка: 115 гадоў Уладзіміру Набокаву


Уладзімір Набокаў у маладыя гады, 1907

Уладзімір Набокаў у маладыя гады, 1907

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Вялікай залі Белдзяржфілярмоніі ў рамках цыклю канцэртаў «Менская вясна – 2014» выступіць Беларускі дзяржаўны ансамбаль народнай музыкі «Сьвята». Пачатак у 19.00.

У Малой залі Белдзяржфілярмоніі – ансамбаль цымбалістаў «Беларусачка» Менскага дзяржаўнага музычнага каледжу імя Глінкі. Пачатак у 19.00.

У клюбе Tarantino (адваротны бок КЗ «Менск») адбудзецца канцэрт Сяргея Пукста і гурту Pukstband з праграмай «Вялікі канцэрт». Пачатак у 19.00.

У клюбе RE:Public – рок-фэст «Цьвярдзей за камень» з удзелам гуртоў Warna, The Hidden Gear, «Варона», Dufrain, My Last Solace, Cherry Pig. Хэдлайнеры фестывалю: Open Space і Sun Road-21. Пачатак у 19.00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1710 – у Англіі пачаў дзейнічаць першы ў сьвеце закон аб аўтарскім праве.

1762 – Шклоў атрымаў герб.

1899 – нарадзіўся Ўладзімер Набокаў, расейскі і амэрыканскі пісьменьнік.

1900 – нарадзіўся Гаўрыла Гарэцкі, беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі.

1905 – нарадзіўся Сьцяпан Баркоўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, літаратуразнаўца, этнограф, вязень ГУЛАГу.

1938 – на рэфэрэндуме ў Аўстрыі 99% прагаласавалі за далучэньне краіны да Нямеччыны.

1940 – Ісьляндыя атрымала незалежнасьць ад Даніі.

1942 – патоп на Дубравенцы пад Магілёвам, 2 тыс. загіблых.

1965 – нарадзіўся Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — адной з першых напаўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у часы СССР.

1972 – падпісаная міжнародная Канвэнцыя аб забароне біялягічнай зброі.

2010 – авіякатастрофа пад Смаленскам, у выніку якой загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ каля 100 прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Кнігі, якія вы любіце, трэба чытаць, уздрыгваючы і задыхаючыся ад захапленьня».

Уладзімір Набокаў
XS
SM
MD
LG