Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці скажуць і беларусы расейцам: «Никогда мы не будем братьями»?


У дыскусіі бяруць удзел беларускія музыкі — Зьміцер Вайцюшкевіч і Аляксандар Памідораў. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

На знак салідарнасьці з украінцамі і як пратэст супраць расейскай акупацыі Крыму літоўскія артысты прасьпявалі песьню «Никогда мы не будем братьями», а грузінскія — «We are Ukrainians, no matter who we are». Кліпы паводле гэтых кампазыцыяў сталі гітамі ў сеціве.

Чаму людзі ў часе свайго змаганьня за свабоду чакаюць перадусім падтрымкі ад дзеячаў літаратуры і мастацтва? Ці артыст, творца абавязкова павінен выказваць сваю пазыцыю?

Чаму беларускія музыкі нічога такога не стварылі? Мо беларускі рок згубіў змагарны, грамадзянскі патас?

І чаму іншыя беларускія творцы — людзі тэатру, кіно, літаратуры — нерашуча падаюць свой голас у падтрымку Ўкраіны? Баяцца, не разумеюць небясьпекі, што сёньня — Украіна, а заўтра — Беларусь? Ці — абы ціха?

Дык ці скажуць калі-небудзь беларусы расейцам «Никогда мы не будем братьями», як гэта зрабілі літоўскія музыкі?

У дыскусіі бяруць удзел беларускія музыкі — Зьміцер Вайцюшкевіч і Аляксандар Памідораў. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG