Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі дзень на волі Міколы Аўтуховіча. У эфіры зь Сяргеем Абламейкам


Сярод тэмаў:

Ва Ўкраіне працягваецца антытэрарыстычная апэрацыя ў паўднёва-усходніх рэгіёнах. Міністар унутраных справаў Арсэн Авакаў заявіў, што ўсё будзе скончана цягам наступных 48 гадзінаў. Тым часам, краіна рыхтуецца да люстрацыі судзьдзяў

Як цяпер жывецца ў Севастопалі былому беларускаму палітвязьню, прадпрымальніку Ўладзімеру Кудзінаву? Інтэрвію з былым дэпутатам

Цягнуць з вызначэньнем кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў на выбарах 2015 году далей нельга. З прэтэндэнтамі трэба вызначыцца да канца гэтага месяца. Да такой высновы прыйшлі сёньня экспэрты, якія падвялі вынікі мясцовай выбарчай кампаніі

У другі дзень на волі Мікола Аўтуховіч аглядаў сваю гаспадарку і аддаваў першыя загады па аднаўленьні сваёй фірмы аўтаперавозак «Ніка транс» і ўласнага дому.

Апытаньне ў Горадні: На чыім вы баку ў канфлікце паміж Украінай і Расеяй? Чаму?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

XS
SM
MD
LG