Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мікалаеве закідалі яйкамі прарасейскага кандыдата Царова


Алег Цароў, архіўнае фота
Алег Цароў, архіўнае фота

У Мікалаеве былы сябра Партыі рэгіёнаў, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Алег Цароў паспрабаваў наведаць сэпаратыстаў, разагнаных апалчэнцамі, якія выступаюць за адзіную Ўкраіну.

Пра гэта паведамляюць «НикВести» зь месца падзеяў.

Цароў прыехаў туды з георгіеўскай стужкай. Слоўная перапалка з апалчэнцам Аляксандрам Янцэнам перарасла ў бойку. У дэпутата паляцелі курыныя яйкі. З крыкамі «Фашызм ня пройдзе» людзі далі зразумець, што ня пусьцяць яго ў лякарню.

Царову крычалі «Вон зь Мікалаева!», абзывалі яго расейскім фашыстам і крычалі: «Чамадан — вакзал — Расея».

Пасьля гэтага Цароў вырашыў пагутарыць з журналістамі, аднак адмаўляўся выступаць, пакуль не падышла патрэбная яму камэра. «Паклічце камэру сюды», — клікаў ён.

Пазьней, ужо пад лякарняй, да іх таксама выйшаў кіраўнік прэс-службы Мікалаеўскага абласнога ўпраўленьня аховы здароўя Юры Багранцаў, які заклікаў усіх, у тым ліку і народнага дэпутата, пакінуць тэрыторыю мэдычнай установы, каб не перашкаджаць мэдыкам аказваць хворым мэдыцынскую дапамогу.

Празь некалькі хвілін Цароў сышоў з тэрыторыі лякарні пад крыкі мікалаеўцаў «Ганьба». «Запомніце, што такое Мікалаеў», — крычалі яму людзі.

У адказ Цароў пагражаў людзям: «Улада зьменіцца, вам будзе сорамна».

«Ня трэба быць адважным, каб працаваць на ўладу», — заявіў украінцам Цароў, які на працягу апошніх чатырох гадоў быў чальцом праўладнай Партыі рэгіёнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG