Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка застаецца лідэрам прэзыдэнцкай гонкі ва Ўкраіне


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Паводле дадзеных сацыялягічнага апытаньня, Пётар Парашэнка і Юлія Цімашэнка выйдуць у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, аднак бясспрэчным лідэрам застаецца народны дэпутат Пётар Парашэнка.

Сацыялягічнае апытаньне праводзіў Цэнтар Разумкова з 28 сакавіка па 2 красавіка ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэньнем Крыму. Пра гэта піша сайт «Ліга. Новости».

Згодна з вынікамі апытаньня, у прэзыдэнцкіх выбарах 25 траўня дакладна возьмуць удзел 62,2% апытаных. Яшчэ 23,2%, «хутчэй за ўсё, будуць галасаваць».

За Пятра Парашэнку ў першым туры гатовыя прагаласаваць 28,2% апытаных. За Юлію Цімашэнку зьбіраюцца аддаць голас 13,0% апытаных, за Сяргея Цігіпку — 6,1%, за Вольгу Багамолец — 3,7%, за Алега Ляшко — 3,7%, за Міхаіла Добкіна — 3,6%, за Пятра Сіманенку — 3,2%, за Анатоля Грыцэнку — 3,0%, за Алега Цягнібока — 1,6%, за Дзьмітрыя Яраша — 1,2%.

Сярод тых, хто ўжо вырашыў удзельнічаць у выбарах, за Пятра Парашэнку гатовыя галасаваць 42,3%, за Юлію Цімашэнку — 19,1%, за Сяргея Цігіпку — 8,8%, за Вольгу Багамолец — 5,5%, за Алега Ляшко — 5,5%, за Міхаіла Добкіна — 5,2%, за Пятра Сіманенку — 4,6%, за Анатоля Грыцэнку — 4,3%, за Алега Цягнібока — 2,3%, за Дзьмітрыя Яраша — 1,9%.

Чатырма сацыялягічнымі службамі (Цэнтрам сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў «Соціс», Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі, сацыялягічнай групай «Рэйтынг» і сацыялягічнай службай Цэнтру Разумкова) з 14 па 19 сакавіка было праведзена апытаньне наконт прыхільнасьцяў украінцаў на прэзыдэнцкіх выбарах 25 траўня. Тады ў першым туры выбараў за Пятра Парашэнку былі гатовыя прагаласаваць 24,9% апытаных, за Віталя Клічко — 8,9%, за Юлію Цімашэнку — 8,2%, за Сяргея Цігіпку — 7,3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG